Конкурс праектаў грамадcкiх iнiцыятываў

15.04.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая



Мэта конкурсу праектаў “Падтрымка грамадcкiх iнiцыятываў, скіраваных на ўмацаванне каштоўнасцяў дэмакратыі і незалежнасці” - пашырэнне каштоўнаснага складніка ў грамадскай дзейнасці.

Заяўнiкамі могуць выступаць зарэгiстраваныя i незарэгiстраваныя беларускія грамадскія арганiзацыi i iнiцыятывы.

Будзе аддавацца прыярытэт:

- праектам, якія ствараюць умовы для асэнсаванага прыняцця грамадзянамі дэмакратычных каштоўнасцяў (свабода слова, свабода асацыяцыі, свабода выбару, эканамічныя свабоды, самакіраванне, нацыянальная ідэнтычнасць і павага да культурных традыцыяў, годнасць, самапавага і іншыя правы і свабоды);
- праектам, якія дапамагаюць групам грамадзянаў адстойваць свае грамадскія, сацыяльныя і культурныя правы;
- праектам, якія прадугледжваюць далучэнне да грамадскай дзейнасці новых людзей і новых мэтавых групаў;
- праектам ад асобаў ці ініцыятываў, якія пэўны час працавалі на валанцёрскіх пачатках;
- нізкабюджэтным праектам (да ?500). 

Форма заяўкі (doc 39 Kb).

Заяўкi прымаюцца ў электронным выглядзе да 20 мая 2011 года на smgr2011@gmail.com .

Паводле рассылкі belngo.info.