Апошні тэрмін падачы заявак – 31 ліпеня
Беларускае прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра аб’яўляе пра правядзенне конкурсу на атрыманне стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў. Стыпендыі выдаюцца для працягу навучання на магістарскім або дактаранцкім узроўні або правядзення навуковага даследвання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны ў такіх абласцях ведаў, як сацыяльныя і палітычныя навукі, эканоміка, права, журналістыка, еўрапейскія даследванні і інш. (вобласці ведаў не абмяжоўваюцца гэтым спісам).
Кандыдаты на атрыманне стыпендый павінны добра ведаць нямецкую мову, быць не старэй 30 гадоў, мець высокі сярэдні бал школьнага атэстату і дыплома ВНУ, а таксама прыймаць актыўны ўдзел у палітычным ды грамадскім жыцці Беларусі.
Для ўдзелу ў конкурсе стыпендый неабходна даслаць поўны пакет дакументаў да 31 ліпеня 2011 года. Пасля папярэдняга адбору найлепшыя кандыдаты будуць запрошаны для ўдзелу ў адборачным семінары, які адбудзецца ў Вільні ў канцы верасня – пачатку кастрычніка 2011 г.
Больша падрабязная інфармацыя пра конкурс стыпендый – на сайце Беларускага прадстаўніцтва Фонду імя Конрада Адэнаўэра.
.
Конкурс: Стыпендыі для беларускіх маладых спецыялістаў і даследчыкаў
19.04.2011