Ганна Кандрацюк. Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008.
Слоўнік – энцыклапедыя – альбом “Поўна хата экспанатаў” задумана як своеасаблівы падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. Кніга з поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах. Але, найперш – гэта спроба сабраць і захаваць інфармацыю пра матэрыяльную спадчыну жыхароў прыпушчанскіх вёсак Падляшша. Каляровыя ілюстрацыі і простае, вельмі даходлівае тлумачэнне, да чаго служыць тая ці іншая прылада, з якіх частак складаецца і як называецца па-польску, беларуску і ў мясцовай гаворцы, робяць кнігу вельмі цікавай і карыснай не толькі дзецям, але і дарослым. У сучасным высокатэхналагічным свеце простыя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, становяцца дзівам, якое часам цяжка зразумець. Калаўротак, кросны, маслабойка – рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна толькі ў музеях, ды дзе-нідзе на вышках старых хат. Кніжка стала такім “музеям”, які кожны можа мець у сваёй хаце, на кніжнай паліцы.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, турыстам, ды наогул людзям, цікавым свету і тым, каму блізка спадчына продкаў (у тым ліку матэрыяльная).
Спампаваць (pdf 13,8 Mb)
Паводле: kamunikat.org
Поўна хата экспанатаў
16.05.2011