«Стабільнасць грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі»: Конкурс грантаў

27.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 17 чэрвеня

«Стабільнасць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» – праект Еўрапейскай Камісіі, скіраваны на падтрымку ахвяраў рэпрэсіяў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, найперш сродкаў масавай інфармацыі, у Беларусі.

Рэалізацыя праекта ажыццяўляецца праз дзве грантавыя схемы:

А: Падтрымка арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у прыватнасьці сродкаў масавай інфармацыі, з мэтай забяспечыць ім магчымасьць працягваць сваю дзейнасьць і праводзіць кампаніі ў абарону правоў чалавека.

Б: Міжнародная падтрымка і павышэнне дасведчанасці аб сітуацыі ў Беларусі.

Тэрмін падачы заявак для кожнай з гэтых схэмаў: 17 чэрвеня 2011 г.

Дапаможнік па схеме грантаў А - глядзець
Дапаможнік па схеме грантаў Б – глядзець

Форма заяўкі па схеме грантаў А – спампаваць (doc 71,5)
Форма заяўкі па схеме грантаў Б – спампаваць (doc 67 Kb)

на сайце: https://www.cssb.lt . З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара Juozas Bulota праз эл. пошту: juozas@norden.lt альбо скайп: j.bulota .

Паводле рассылкі belngo.info