Моладзевы летнік па новых медыях у Польшчы

02.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак 31 жніўня

Для маладых людзей ва ўзросце 18–25 гадоў з Беларусі і Украіны, якія актыўна спрыяюць стварэнню моладзевай прэсы, з’яўляюцца актыўнымі сябрамі альбо валанцёрамі грамадскіх арганізацый, удзельнічаюць у сацыяльных і моладзевых грамадскіх рухах.

Фонд Новыя Мэдыі ў рамках праграмы «Моладзь у дзеяньні» распачынае прыём заявак на ўдзел у польска-беларуска-украінскім летніку «Мультыма – актыўнасць моладзі ў новых медыях».

Летнік адбудзецца ў Польшчы (Сероцк) з 1 па 12 кастрычніка 2011 г.

Мэты мерапрыемства:

- наладжванне супрацоўніцтва і абмен досведам для моладзі з Беларусі, Украіны і Польшчы;

- знаёмства з ініцыятывамі і новымі магчымасцямі аб’яднанай Эўропы;

- абмен досведам па арганізацыі супрацы з эўрапейскімі інстытутамі і лакальнымі арганізацыямі;

- пашырэнне праз новыя мэдыі ідэі нефармальнай адукацыі;

- наладжванне камунікацыі паміж моладдзю, зацікаўленай у развіцці мэдыя-праектаў праз стварэнне мультымедыйнай інтэрнэт-газеты.

Галоўныя тэмы летніку: “Моладзевыя СМІ і інфармацыя» і «Еўрапейская свядомасць».

Фармат заняткаў: навучанне праз інтэрактыўныя трэнінгі, сустрэчы з польскімі журналістамі, ролевыя гульні, выкарыстанне адкрытых тэхналогій і ліцэнзій, мультыкультурныя заняткі – узмацненне пазітыўнай ідэнтыфікацыі з уласнай этнічнай групай/нацыянальнасцю; узмацненне навыкаў працы ў мультыкультурным асяроддзі, практыкі Еўразвяза ў гэтым абшары.

Рабочыя мовы летніку – польская, беларуская, украінская.

Міжнародны летнік фінансуецца FRSE (Фонд Развіцця Сістэмы Адукацыі) і ладзіцца супольна Фондам Новыя Медыі (Польшча), Цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна) і ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь).
Удзел бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі па праграме, візу, праезд, харчаванне і пражыванне.

Каб падаць заяўку, калі ласка, дашліце рэзюме (максімум дзве старонкі) на электронны адрас kontakt@nowemedia.info

Апошні тэрмін падачы заявак 31 жніўня 2011 года.

Паводле 3sektar.by