Прымаюцца работы, апублікаваныя з 1 чэрвеня 2010 да 30 чэрвеня 2011 года
Орхускі цэнтр Рэспублікі Беларусь у межах рэалізацыі праекта “Адукацыя для ўстойлівай энергетыкі ў Беларусі: Рэалізацыя праграмы ШПВРІЭ – Школьнай праграмы выкарыстання рэсурсаў і энергіі ва ўстановах школьнай і пазашкольнай адукацыі” (далей праект ШПВРІЭ) абвяшчае конкурс на лепшую працу экалагічнай тэматыкі.
Тэма конкурса: “Звычка быць беражлівым – дапамога прыродзе, сваім дзецям, сабе”.
Мэта конкурса: павышэнне эфектыўнасці асвятлення пытанняў энерга- і рэсурсазберажэння, выхаванне ў маладога пакалення паважлівага стаўлення да прыроды, павышэнне інфармаванасці грамадскасці ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага прыродакарыстання, заахвочванне высокага прафесіяналізму журналістаў і іншых удзельнікаў конкурса ў гэтай галіне.
Намінацыі:
-Публікацыі ў друкаваных (перыядычных і неперыядычных) і электронных СМІ
-Аўдыё, відэа работы
-Фота
Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў папяровым выглядзе (для работ першай і трэцяй намінацый) і ў электронным выглядзе (для ўсіх намінацый).
Работы дасылайце на адрас: 220095 г. Мінск, вул. Гуляма Якубова, 76, РУП «Бел НІЦ «Экалогія» (для Орхускага цэнтра), па эл.пошце aarhus.by@gmail.com, на CD-дысках, флэш-картах.
Работы мусяць суправаджацца запоўненай формай заяўкі на ўдзел у конкурсе (у дадатку).
Да ўдзелу прымаюцца работы, апублікаваныя з 1 чэрвеня 2010 да 30 чэрвеня 2011 года.
Узрост удзельнікаў неабмежаваны, падзел на катэгорыі па прафесійных прыкметах не прадугледжаны.
Могуць прадстаўляцца заяўкі з некалькіх твораў аднаго аўтара па адной ці некалькіх намінацыях.
Журы ўлічвае:
- паўнату раскрыцця тэмы,
- выхаваўчую і грамадскую каштоўнасць,
- арыгінальнасць падачы матэрыяла.
Па кожным з гэтых паказчыкаў выстаўляецца адзнака, пераможцы вызначаюцца па найбольшай суме балаў.
Удзел у конкурсе бясплатны.
Пераможцы будуць узнагароджаныя дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Па больш падрабязную інфармацыю звяртайцеся да Вольгі Захаравай па тэл. 8(029)6630118.
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»
Конкурс на экалагічную тэматыку
10.06.2011



