Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня
Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18–31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”.
Летнік адбудзецца на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 16 па 26 ліпеня.
Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.
Унікальнасць летніка ў тым, што людзі, якія прадстаўляюць розныя сацыяльныя групы і ў звычайным жыцці не ўзаемадзейнічаюць, атрымаюць выдатную магчымасць даведацца шмат цікавага адно пра аднаго, будуць разам удзельнічаць ва ўсіх адукацыйных і забаўляльных мерапрыемствах у летніку.
Удзельнікаў “Круглава Возера” адбяруць з ліку тых, хто дашле анкеты на ўдзел.
Галоўным крытэрам адбору будзе не ўзровень фізічных магчымасцяў, а гатоўнасць быць актыўным і крэатыўным.
У праграме – вялікая колькасць развіваючых і навучальных мерапрыемстваў. Моладзь навучыцца працаваць у камандзе, атрымае навыкі, якія спрыяюць эфектыўнай камунікацыі, навучыцца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць уласную думку ў дыскусіі; даведаецца, як паводзіць сябе ў сітуацыях, калі стэрэатыпы перашкаджаюць нармальным чалавечым стасункам.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня.
Спампаваць: анкету-заяўку, правілы ўдзелу .
Заяўкі дасылайце па эл.пошце different-equal@mail.ru альбо на факс 8017-209–61–98 і на паштовы адрас: 220104, Мінск, вул. М. Лынькова 8–4.
Тэлефон МТС 8029-555–68–38 (Званіце ў любы час).
Паводле рассылкі БАСР
Інтэграцыйны намётавы летнік-семінар
10.06.2011