Трэнерскі курс па актыўных метадах

14.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня

Курс-трэнінг адрасаваны спецыялістам з невялікім досведам трэнерскай працы (не больш за 50 гадзін) ці без досведу, актыўным настаўнікам. Гэта інтэнсіўнае навучанне для трэнераў, якія ўжываюць ці плануюць ужываць актыўныя метады ў працы з дарослымі і моладдзю. Курс, выбудаваны паводле такіх самых метадаў, пройдзе 13–17 ліпеня 2011 г. пад Мінскам.

Курс-трэнінг ладзіцца пад кіраўніцтвам дасведчаных трэнераў сеткі Edit-Net (Education for Democracy International Network). На працягу многіх гадоў Edit-Net – цэнтр падрыхтоўкі выкладчыкаў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Сетка спрыяе мясцовым няўрадавым арганізацыям у стварэнні трывалай дасведчанай каманды: настаўнікі, актывісты НДА, журналісты, інжынеры здзяйсняюць пасля трэнерскіх курсаў адукацыйныя праграмы ў сваіх супольнасцях.

На сённяшні дзень спецыялістамі Edit-Net распрацавана і апублікавана звыш дзясятка дапаможнікаў для трэнераў, з метадычнымі парадамі па правядзенні заняткаў і раздаткавымі матэрыяламі для ўдзельнікаў.

Курс-трэнінг адбудзецца 13–17 ліпеня 2011 года, пад Мінскам. Абавязковая умова залічэння – магчымасць удзельнічаць без перапынку. Важна, каб удзельнікі прысутнічалі на месцы цягам усяго навучання!

Арганізатары забяспечваюць удзельнікам аплату за праезд, пражыванне з харчаваннем, навучанне і раздаткавыя матэрыялы.

Колькасць месцаў абмежаваная. Анкеты-заяўкі (спампаваць) дасылайце на адрас: metodyka2009@gmail.com (пазначце ў загалоўку ліста - Трэнерскі курс).

Анкеты-заўякі прымаюцца да 30 чэрвеня 2011 года. 

Нагадваем,  што кампетэнцыі і веды па актыўных метадах можна падвысіць таксама на дапоўненым майстар-класе па актыўнай ацэнцы !