Апошні тэрмін падачы заявак – 1 ліпеня
Школа адукатараў запрашае ўсіх, хто хоча павысіць свой узровень кампетэнтнасці ў галіне распрацоўкі адукацыйных мерапрыемстваў і падрыхтаваць пісьмовыя заяўкі для ўдзелу ў конкурсе правядзення адукацыйных мерапрыемстваў у рамках Тыдня нефармальнай адукацыі 2011.
Школа адукатара пройдзе ў фармаце чатырохдзённай школы-семінара 15–17 ліпеня.
Тэма: Распрацоўка канцэпцый адукацыйных мерапрыемстваў.
Мэтавая група: адукатары, якія маюць першасны вопыт адукацыйнай дзейнасці.
У час працы Школы яе ўдзельнікі змогуць абмеркаваць і распрацаваць канцэпцыі адукацыйных мерапрыемстваў, якія можна будзе заявіць пазней да ўдзелу ў межах агульнабеларускага Тыдня нефармальнай адукацыі ( 24 верасня-4 кастрычніка).
Адбор удзельнікаў Школы адукатараў будзе адбывацца на конкурснай аснове.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць электронную анкету-заяўку.
Апошні тэрмін – да 1 ліпеня.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара Школы адукатараў Святланы Анташкевіч, даслаўшы ёй пытанні на адрас shkola.adukatara@gmail.com .
Апісанне канцэпцыі і папярэдняй праграмы Школы (doc 1Mb).
Паводле «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»