“Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

17.06.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Адукацыя без межаў», Беларусь
Фундацыя еўрапейскіх даследванняў, Польшча
Цэнтар інцыятываў ЮНЕСКА, Польшча

ЗАПРАШАЮЦЬ

Да ўдзелу ў доўгатэрміновай моладзевай праграме
“Нефармальная адукацыя для пачаткоўцаў”

Галоўная мэта праграмы – знаёмства
- з найбольш папулярнымі накірункамі нефармальнай адукацыі (міжкультурная адукацыя, грамадзянская адукацыя, адукацыя на прыродзе і інш.);
- з прынцыпамі распрацоўкі адукацыйных праграм;
- з шэрагам інтэрактыўных метадаў навучання;
- з асновамі праектнага менеджменту.

У межах праграмы запланавана тры сустрэчы:
1-я – адукацыйны летнік ў наметах у в. Дунаева, Мінскай вобласці (13–17.07.2011);
2-я – практычны семінар у Вроцлаве, Польшча (14–18.09.2011);
3-я – круглы стол у Мінску (10–11.12.2011).

Мы зацікаўлены ў юнаках і дзяўчатах, якія
- хацелі б звязаць сваю будучыню з нефармальнай адукацыяй; 
- мараць паспрабаваць сябе ў якасці трэнераў; 
- вераць ў тое, што яны могуць «змяніць свет»; 
- маюць ідэі для варштатаў, прэзентацый, гурткоў і г.д., якія яны хацелі б удакладніць і пачаць рэалізоўваць ўжо ў гэтым годзе.

Стаць ўдзельнікам вельмі проста! Патрэбна запоўніць заяўку і даслаць яе на электронную пошту edwb@tut.by не пазней за 30 чэрвеня 2011 г. 

Умовы ўдзелу:
- удзел ва ўсіх запланаваных мерыпрыемствах (Дунаева, Вроцлаў, Мінск);
- арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў, а таксама траспартныя выдаткі, звязаныя з удзелам ў семінары ў Польшы;
- для арганізацыі мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі неабходна унесці складку ў памеры 25 000 бел. рублеў.