Школа правоў чалавека: Курсы для моладзі і трэнераў у Вільні

25.07.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – сёння!

Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, абвяшчае пра магчымасць навучання на наступных курсах:

• Прасунутым курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека;
• Школе правоў чалавека для моладзі.


Мэта Курсаў: спрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі, а таксама навучанне моладзевых лідэраў механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека выкарыстоўваючы прававыя механізмы.

Фармат Курсаў

Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека будзе складацца з :
• Летняй школы, якая пройдзе з 19 па 27 жніўня 2011 года ў Вільні і
• Семінарам па ацэнцы Летняй школы, які адбудзецца ў Беларусі 5–6 лістапада 2011 года.
Памж Летняй школай і Семінарам удзельнікі будуць выкарыстоўваць атрыманыя веды на практыцы ў сваіх арганізацыях.

Школа правоў чалавека для моладзі складаецца з:
• Уводнага семінара, які адбудзецца ў Беларусі 30–31 ліпеня 2011 года, і
• Летняй школы, якая пройдзе з 19 па 27 жніўня 2011 года ў Вільні.

Мэтавая група Курсаў

Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека разлічаны на дасведчаных у тэме адукацыі па правах чалавека настаўнікаў, педагогаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў.

Школа правоў чалавека для моладзі разлічана на маладзёжных лідэраў ад 18 да 25 год, якія зацікаўлены ў атрыманні тэарэтычнай падрыхтоўкі і навучанню практычым механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека.

Трэнерская група

Заняткі ў межах Курсаў праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях правоў чалавека і адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне, а таксама аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.

Візы

Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў Летняй школе, якая будзе адбывацца ў Літве.

УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння Летняй школы; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.

Асаблівыя патрабаванні

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.

Працэдура адбору ўдзельнікаў

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ў развіцці ўласных кампетенцый у галіне правоў чалавека, якія гатовыя прайсці ўсе этапы навучання. Прыярытэтам у выбары ўдзельнікаў абодвух курсаў будуць карыстацца асобы, якія плануюць з верасня 2011 года праводзіць практычную дзейнасць у сваіх арганізацыях у сферы абароны правоў чалавека ці адукацыі па правах чалавека. Выбар удзельнікаў будзе адбывацца на падставе анкет-заявак.

ФОРМА АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ РАЗМЕШЧАНА ПА АДРАСЕ: https://spreadsheets.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dDNjQ2VicnVSWmRBdGN2RGRwcDdkNmc6MQ

Апошні час прыёма анкет-заявак – 25 ліпеня 2011 года ў 18.00 па Мінскім часе.

Арганізатары паведамяць пра вынікі разгляду анкет-заявак па электронным адрасе кандыдата не пазней за 27 ліпеня 2011 года.

Кантактная інфармацыя

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com



Інфармацыйны ліст (doc 52,5 Kb)