«Беларускамоўнай гiмназii № 23 (Мінск, пр. Незалежнасці, 45) патрэбны дадатковыя 7–10 вучняў у 7-ы і 9-ы класы. Бацькi, калi ласка, звяртайцеся да дырэктара гiмназii. Тут цудоўныя ўмовы для выхавання i творчага развiцця вашых дзетак!» — напісаў старшыня бацькоўскага камітэта гiмназii № 23 Уладзiмiр Шыянок.
Як паведаміла дырэктарка гімназіі Ніна Нікіціна, школьнікам, якія жадаюць зараз пайсці вучыцца ў 7-ы і 9-ы клас беларускамоўнай гімназіі № 23, не трэба здаваць іспыты, адзіная ўмова — прымаюцца толькі вучні з іншых гімназій, а не школ.
— Галоўнае, каб дзіця само жадала, каб навучанне ішло на беларускай мове, — кажа Ніна Нікіціна.
Як удакладніла дырэктарка, 2 месцы ў гімназіі яшчэ ёсць у 8-м класе (з вывучэннем англійская мовы) і 2 месцы ў пачатковай школе (з вывучэннем кітайскай мовы).
Гімназія № 23 знаходзіцца ў цэнтры Мінску. Мова навучання — беларуская. Сярэдняя напаўняльнасць класаў — 19 вучняў. У гімназіі вывучаюць англійскую і кітайскую мовы.
Тэл.: 284–47–62
tut.by
Беларускамоўная гімназія №23 запрашае дадатковых вучняў
05.09.2011