30 верасня ў рамках Тыдня нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, тэмай якой стала «Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё», на самай ўскраіне нашай краіны на старажытнай Мсціслаўскай зямлі прайшоў Семінар-практыкум «Адукацыя. Рэгіён. Устойлівае развіццё»
Разам з яшчэ 9-ю ўстановамі адукацыі Рэспублікі Беларусь тры школы Мсціслаўскага раёна сталі ўдзельнікамі рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі «Укараненне мадэлі арганізацыі дзейнасці рэгіянальнага рэсурснага цэнтра комплекснай падтрымкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў практыку устаноў адукацыі».
Дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Падсолтаўская сярэдняя школа», «Хадасоўская сярэдняя школа» і «Забалацкі вучэбна-педагагічных комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» склалі аснову рэгіянальнай партнёрскай сеткі, якая дзейнічае ў інтарэсах ўстойлівага развіцця рэгіёну.
Мэтавай групай семінара сталі прадстаўнікі раённых органаў улады, супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і культуры, моладзевых і экалагічных арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі Мсціслаўскага раёна. У рабоце семінара прыняло ўдзел 30 чалавек.
Экспертамі выступілі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога інстытута развіцця адукацыі (Старавойтава Ірына Анатольеўна), Закрытага акцыянернага таварыства «Тэхналагічны парк Магілёў" (Малочка Васіль Аляксандравіч) і ДУА «Гімназія г. Касцюковічы» (Максімава Антаніна Іванаўна). Навуковы патэнцыял семінара склалі два кандыдаты педагагічных навук, кандыдаты тэхнічных і філасофскіх навук.
Семінар-практыкум быў арганізаваны сумесна Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” (Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў) (ФРГ) у Рэспубліцы Беларусь.
Адукацыя – аснова ўстойлівага развіцця, таму на семінары кіраўнік прадстаўніцтва Галіна Верамейчык прадставіла вопыт нефармальнай адукацыі ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, зрабіўшы ўпор на ролю дадатковай адукацыі дарослых у праграмах развіцця рэгіёнаў.
Асноўнай тэмай семінара стала абмеркаванне актуальных падыходаў, інавацыйных распрацовак і напрамкаў адукацыйных практык у рэгіёнах.
Гэтак жа ключавымі тэмамі абмеркавання сталі:
o Сацыяльнае партнёрства ў сферы адукацыі для ўкаранення ідэй ўстойлівага развіцця;
o Эканамічнаz адукацыя як інструмент развіцця чалавечых рэсурсаў рэгіёну.
Асобна неабходна адзначыць, што семінар прадэманстраваў існуючы высокі тэхнічны патэнцыял для адукацыйнай дзейнасці з дарослымі і дзецьмі: былі прадэманстраваны інфармацыйныя рэсурсы і інтэрактыўныя прылады для адукацыі ў сферы энергазберажэння і экалогіі ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў», інтэрактыўныя адукацыйныя праграмныя комплексы для дыстанцыйнай адукацыі Навукова-вытворчага прыватнага унітарнага прадпрыемства «Інфатрыумф» г. Мінск, праектныя працы прадстаўнікоў «Падсолтаўскай сярэдняй школы".
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэлегацыі ўстаноў адукацыі і сродкаў масай інфармацыі суседніх раёнаў Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Улічваючы склад удзельнікаў, семінар можна лічыць у пэўнай ступені і міжнародным.
Госці з Расіі прадставілі свой вопыт па развіццю народных промыслаў як форму нефармальнай адукацыі. У практычнай частцы семінара яны прадэманстравалі наглядныя вынікі сваёй дзейнасці.
На семінары-практыкуме прадстаўнікі ДУА «Гімназія г. Касцюковічы», а таксама члены партнёрскай сеткі ўстаноў адукацыі Мсціслаўскага р-на, якія дзейнічаюць у інтарэсах ўстойлівага развіцця прадставілі свой вопыт у рэалізацыі інавацыйнай дзейнасці па рашэнні задач сацыяльнага партнёрства.
На дыскусіі, прысвечанай перспектывам развіцця сістэмы бесперапыннай адукацыі ў Мсціслаўскім раёне ўдзельнікі семінара абмяняліся думкамі па пытаннях распаўсюджвання ідэі бесперапыннай адукацыі дарослых і ўзмацнення яго ўплыву на дзейнасць рэгіянальнага супольнасці.
У цэлым, на думку ўдзельнікаў семінара, такія мэты семінара як азнаямленне круга педагагічных работнікаў і іх сацыяльных партнёраў у рэгіёне з ідэямі і мэтамі ўстойлівага развіцця і бесперапыннай адукацыі, формамі і метадамі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця ў сельскай мясцовасці былі паспяхова вырашаны.
Заключная частка семінара «Мсціслаў – старажытны культурна-адукацыйны цэнтр» прысвячалася рэгіянальным адукацыйным традыцыям і славутасцям Мсціслаўшчыны. Для ўдзельнікаў семінара былі праведзены экскурсіі ў «Мсціслаўскі гісторыка-археалагічны музей» і Пустынскі Успенскі манастыр.
Сяргей Кальцоў
«Адукацыя. Рэгіён. Устойлівае развіццё»
03.10.2011



