«Навучанне ў weekend»: Мінск, кастрычнік – снежань 2011

12.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 19 кастрычніка 

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» сумесна з Інтэрнэт-праектам KARIERA.BY ў кастрычніку-снежні 2011 года праводзіць у г. Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend».

Расклад правядзення курсу і тэмы інтэрактыўных семінараў:

- 22 кастрычніка (субота) і 23 кастрычніка (нядзеля): тэма «Роля грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства».
- 12 лістапада (субота) і 13 лістапада (нядзеля): тэма «Уводзіны ў праектны мэнэджмент».
- 3 снежня (субота) і 4 снежня (нядзеля): тэма «Тэхналогіі web 2.0 для развіцця сувязяў з грамадскасцю».

Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.

Навучальны курс праводзіць Віталь Нікановіч, спецыяліст па арганізацыйным развіцці РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», спецыяліст па сацыяльнай рабоце (МГСУ, 2003), праектны мэнэджар (EYC CoE, 1999); трэнер у галіне нефармальнай адукацыі (FED, 1998).

Для ўдзелу ў навучальным курсе неабходна запоўніць заяўку не пазней за 19 кастрычніка 2011 года. Заяўка запаўняецца он-лайн па адрасе: http://belau.info/programms/neformalnoe_obrazovanie/weekend.html. Групы фармуюцца на конкурснай аснове. Колькасць удзельнікаў у кожнай групе – 20 чалавек. Прыярытэт у конкурсе будуць мець кандыдаты, якія з’яўляюцца сябрамі або супрацоўнікамі некамерцыйных арганізацый. Удзельнікі навучальнага курсу, абраныя па выніках конкурсу, атрымаюць персанальнае запрашэнне не пазней за 20 кастрычніка 2011 года на адрас электроннай пошты, пададзены ў заяўцы.

З усімі пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся пісьмова да куратара навучальнага курса Віталя Нікановіча праз электронную пошту: vnikanovich@belau.info або праз скайп: v_n_n_v .

Падрабязная інфармацыя пра курс і форма заяўкі: http://www.belau.info/docs/Week-end_10–12.2011.pdf