Конкурс прадстаўніцтва СhildFund International

15.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 кастрычніка 2011 г.


Прадстаўніцтва СhildFund International (Міжнароднага дзіцячага фонда) абвяшчае конкурс на атрыманне мэтавага фінансавання праектаў, скіраваных на прафілактыку сацыяльнага сіроцтва і інстытуалізацыі дзяцей праз павышэнне эфектыўнасці сістэмы абароны дзяцінства, паляпшэнне доступу да развіццёвых і адукацыйных праграм і паслуг для дзяцей-інвалідаў і іх блізкіх, дзяцей-сірот, а таксама дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.

Конкурс ладзіцца ў межах праграмнага кірунку «Развіццё паслуг, арыентаваных на папярэджанне інстытуцыялізацыі дзяцей-сірот у мясцовых супольнасцях».

Максімальны памер фінансавання аднаго праекта – 10 тысяч долараў ЗША.

Заяўка
Абвестка аб конкурсе
Дадатак 1. Пакрокавы план
Дадатак 2. Бюджэт
Дадатак 3. Модулі

Паводле ngo.by , «Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны»