Мінск: Фестываль польскага кіно «Мувім»

18.10.2011

З 21-га па 28 кастрычніка ў мінскім арт-кінатэатры «Рубін-Плаза» адбудзецца фестываль польскага кіно «Мувім».

Цэлы тыдзень аматары кіно змогуць абсалютна бясплатна праглядзець усе знакавыя фільмы, што выходзілі на экраны Польшчы за апошнія дзесяцігодззі. Фільмы дэманструюцца ў беларускім дубляжы!

Мэта фестывалю – пазнаёміць беларускага гледача з «залатым фондам польскага кіно». Сярод стужак, якія будуць дэманстравацца ў Мінску – як правераная часам класіка кшталту камедый «Сэкс-місія» і «Рэйс», так і адносна новыя фільмы, якія, тым не менш, ужо паспелі спадабацца нашым суседзям.

Акрамя мастацкіх фільмаў, гледачу прапануюць адмысловую дакументальную праграмму, а таксама – сеансы для дзяцей. Падчас фестывалю будуць праводзіцца дыскусіі з удзелам кінематаграфістаў Польшчы і Беларусі.

Арганізатарамі фестывалю польскага кіно «Мувім» з’яўляюцца Беларускае Шуманаўскае Таварыства ў супрацоўніцтве з 8 тэлеканалам і мультімедыйным часопісам 34mag.net

Фестываль польскага кіно «Мувім» праводзіцца ў межах культурнай праграмы старшынства Польшчы ў Еўрапейскім Саюзе.



:
movie.34mag.net