Набор валанцёраў у кампанію «БЕЗ ВІЗЫ!»

28.10.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 8 лістапада 2011 г.

Далучайся да грамадзянскай кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!»

Тут ты болей:

- даведаешся аб візавым рэжыме і шляхах яго адмены;
- сустрэнеш аднадумцаў і сяброў;
- набудзеш карысны досвед працы ў грамадскіх арганізацыях;
- зможаш спалучаць падарожжы і актыўную грамадскую дзейнасць.



Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна:

запоўніць анкету (doc 34 Kb) і да 8 лістапада 2011 г. даслаць яе на info@novisa.by .

Праграма навучання ўключае:

- навучанне ў рамках двух аднадзённых трэнінгаў у Беларусі (папярэдне снежань 2011 – студзень 2012 гг);
- удзел у семінары для валанцёраў у Літве (вясна 2012 г., Вільня).

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

- быць паўналетнім грамадзянінам Беларусі;
- жаданне актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці;
- трохі вольнага часу.

Арганізатары аплачваюць выдаткі, звязаныя з праходжаннем навучання. Адбор будзе ладзіцца на падставе дасланых Вамі матэрыялаў і дадатковых інтэрв’ю. Аб выніках адбору ўдзельнікі трэнінгу будуць праінфармаваныя па эл. пошце да 14.11.2011.

Паводле belaruswatch.org