04.11.2011
Пімен Панчанка
Студзень — з казкамі снежных аблокаў, 
Люты — шчодры на сіні мароз, 
Сакавік — з сакатаннем і сокам 
Беларускіх вясновых бяроз, 
Красавік — час маланак і ліўняў, 
Травень — з першым мурогам, сяўбой, 
Чэрвень — з ягаднаю зарой, 
Ліпень — з мёдам, 
З пшаніцаю — жнівень, 
Спелы яблычны верасень, 
Багаты кастрычнік, 
У празрыстасці чыстай, крынічнай, 
Лістапад — залаты лістапад, 
Снежань — першы густы снегапад. 
Спампаваць (ppt 3 Mb) 
Выканала Kryscina, Нашыя дзеткі 


 
  
 
