Навуковая заалагічная канферэнцыя ў Гродна

05.12.2011

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Шаноўныя сябры і калегі!

Запрашаем Вас прыняць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Заалагічныя чытанні 2012», якая будзе прысвечана 250-годдзю праф. С.Б.Юндзіла (1761–1847) і адбудзецца 2–4 сакавіка 2012 г. у Гродна.

Канферэнцыю арганізуюць: Факультэт біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ГНВА «НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсам».

Навуковыя кірункі канферэнцыі:

- Сучасныя аспекты фауністычных даследаванняў, маніторынгу і кадастра жывёльнага свету.
- Актуальныя праблемы аутэкалогіі жывёл ва ўмовах росту антрапагеннага ўплыву і глабальных змен навакольнага асяроддзя.
- Захаванне біяразнастайнасці, рацыянальнае выкарыстанне і ахова рэсурсаў жывёльнага свету.
- Удасканаленне навукова-метадычных падыходаў да ацэнкі папуляцый і якасці месцапражывання жывёлаў
- Інавацыі і дасягненні ў выкладанні заалагічных дысцыплін у сярэдняй і вышэйшай школе.

Афіцыйныя мовы: беларуская, руская, англійская і польская.

Матэрыялы прымаюцца да 16.01.2012 г.

Больш даведацца пра Праграмны і Арганізацыйны камітэты канферэнцыі, формы ўдзелу, патрабаванні да матэрыялаў і прыклад іх афармлення, фінансавыя ўмовы; пра праф. С.Б.Юндзіла, юбілею якога прысвечана канферэнцыя, а таксама запоўніць заяўку можна на www.birdwatch.by/ZooconfHrodna .

Паводле ptushki.org