ЕГУ: Бясплатны дыстанцыйны курс для школьнікаў

10.12.2011

Рэгістрацыя – з 1 снежня 2011 г. па 22 студзеня 2012 г.



Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае навучэнцаў старэйшых класаў, цікаўных да сацыяльных навук, на дыстанцыйны курс «Дэмакратыя і правы чалавека: дыялог культур».



Курс распрацаваны як альтэрнатыва школьнаму прадмету «Грамадазнаўства».



Навучанне пройдзе на адукацыйнай платформе MOODLE з 16 студзеня па 1 красавіка 2012 г. 


Курс можа быць скарыстаны для падрыхтоўкі да напісання профільного эсэ (абавязковы іспыт пры паступленні ў ЕГУ), а таксама для развіцця навыкаў крытычнага мыслення, акадэмічнага чытання і пісьма.



Па сканчэнні курса на базе ЕГУ будзе зарганізаваная тэматычная канферэнцыя для ўдзельнікаў.



Мова выкладання: беларуская, руская.



Рэгістрацыя – з 1 снежня 2011 г. па 22 студзеня 2012 г. 


– асаблівасці рэгістрацыі, патрабаванні да ўдзельнікаў, мэты курса, чаканыя вынікі, раздзелы і тэмы праграмы, фармат працы, мімімальныя ўмовы атрымання сертыфіката ды інш.



Паводле сайта студэнцкай супольнасці ЕГУ