Гэта было аднойчы ўвечары, калi
Калолi зоркi зрок, i йшоў снег па ўсёй зямлi,
І цiхi вецер
Разносiў песнi,
Што спявалi дзецi
Па ўсiм свеце,
Ага – ага
Пляскаючы ў далонi.
Зiхацелi лiхтарыкi ў завейным палоне.
Чалавек адзiнокi ў горад гэты прыйшоў.
Ён шукаў па свеце шчасця,
Але покуль не знайшоў.
Змораны, стомлены
Але верыў упарта
Ў тое, што будзе яму цуд
На Каляды!
Святая ноч у горадзе вялiкiм панавала,
Утаймоўвала думкi, снегам пасыпала.
У свайго вакна адна сядзела жанчына,
Чакала на цуд таксама,
Плюбум варажыла.
Будзе-не-будзе, калi-некалi, дай Божа!
А ў дзверы грукае нехта, ага!
Калядоўшчык!
Але ж нейкi дзiўны, i да таго ж адзiн.
Таму сенцы адчынiла,
Сказала: «Сюды хадзi!»
Сама не зразумеўшы,
Цi то прыбытак, цi то страта...
А можа ўсё ж ткi ёй будзе цуд
На Каляды!
Але ж нейкi дзiўны, i да таго ж адзiн.
Таму сенцы адчынiла,
Сказала: «Сюды хадзi!»
Сама не зразумеўшы,
Цi то прыбытак, цi то страта...
А можа ўсё ж ткi ёй будзе цуд
На Каляды!
(Ad Missam in nocte)
Deus, qui hanc sacratissimam noctem
Veri luminus fecisti illustratione clarescere?
Da, quaesunus, ut, cuius in terra mysteria lucis
agnovimus,
Eius quoque gaudiis perfuamur in caelo. Per
Dominum.
Дык вось!
Завiруха сцiхла недзе
За горад белым.
у адзiнае вакно
Зоркi-волы глядзелi.
Ён стаў ейным падарункам,
Ён быў ейнае свята!
Ды й не можа быць iнакш
На Каляды!
Хвала на вышынях, спакой на зямлi!
Анёлы на нябёсах спяваюць свае песнi!
Вясёла навiна! Цуд адбыўся!
Гэта было ўжо ў Бэтлэеме, спраўдзiлася
ў Менску.
Дзве тысячы год: iх будзе болей дакладна!
Прыходзiць Сын Чалавечы,
Як Божы Цуд
На Каляды!
Прыходзiць Сын Божы да чалавека кожны год
На Каляды!
ПамідорOff, «Сьвяты Вечар»
Цуд на Каляды (відэа)
24.12.2011