Аошні тэрмін падачы заявак - 12 лютага
Адукацыйная праграма «Будзь на сувязі» запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў і маладых журналістаў.
Што такое «Be connectеd!»?
Гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.
Мэта праграмы
Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.
«Будзь на сувязі!» - гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:
• Тэарэтычнага курсу: 6 трэнінгаў з лепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі «Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый» (адміністраванне, кантэнт, SMO, SEO, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацына-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).
Даты семінараў:
1. 24 - 26 лютага
2. 16 - 18 сакавіка
3. 13 - 15 красавіка
4. 12 - 13 мая
5. 7 - 8 ліпеня
6. 17 - 18 лістапада
Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся актыўная праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.
• Практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.
Запрашаем да ўдзелу:
1. Сябраў, актывістаў і валанцёраў моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.
2. Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай, для навучання і далейшай працы на навінавым сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадскай арганізацыі, але пажадана мець досвед грамадскай дзейнасці.
Што трэба для ўдзелу ў праграме «Be connectеd!»?
1. Запоўненыя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі.
2. Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюме.
Тэрмін падачы заявак: да 12 лютага ўключна.
Усе дадатковыя пытанні і запоўненныя заяўкі дасылайце на адрас: beconnected2011@gmail.com
Заяўка на ўдзел ў праграме «Be connectеd!» (84 Kb)
«Будзь на сувязі»: адукацыйная праграма для рэдактараў моладзевых сайтаў
31.01.2012