01.02.2012
Прапануем настаўнікам і вучням новую магчымасць інтэрактыўнага знаёмства з нацыянальнай культурай – танцы пад гармонік і дуду. Полька, падэспань, лявоніха, ойра - арганізатары абяцаюць навучыць танцам нашых бабуляў усіх, хто прыйдзе. Танцавальная вечарына адбудзецца 1 лютага ў ДК МАЗ, пачатак у 19:00, кошт за ўваход 10 тыс.
Ладзіць вечарыну Зміцер Сідаровіч з сябрамі-музыкамі.