Паездка ў Брусель для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі

02.02.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 18 лютага

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» (Мінск, Беларусь) арганізуе паездку ў Брусель (Бельгія) для беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі па праграме: «Еўрасаюз і Беларусь: дзелімся досведам».

Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕС ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.

Каб паўдзельнічаць у праграме неабходна запоўніць анкету і адаслаць на адрас сеціўнай пошты: oeec.ngo@gmail.com не пазней за 18 лютага 2012 г.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай установы «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», які забяспечвае інфармацыйна-тэхнічную дапамогу па арганізацыі стажыроўкі ў Мінску.

Кантактны тэлефон: (029) 683 06 97.

Анкета кандыдата (doc 109 Kb)

пра праект