Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча

07.02.2012

Чарговая падборка казак слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча дапаможа вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове. 

 

Пад дубам
— Шаноўны Клічнік, — распачаў гаворку Пытальнік, — як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?
Клічнік паглядзеў угору.
— Мабыць, мае. Ён вунь як укараніўся!..

Жучок і Мухалоўка
— Ті-круті-круті-тірр...
Жучок устаў, крыху падзівіўся на птушку дый пытаецца:
— Паважаная, па-руску спяваеш?..

Як Жучок і Паласацік збіраліся на рэчку
— Жучок — гэта зваротак, — уголас разважаючы, адзначыў Паласацік.
— Я не зваротак. Я Жучок! — пакрыўдзіўся сабачка. — Не абзывайся!..

Казка ці каска?
— Сапраўдная казка перад намі! — у захапленні прамовіў Жучок.
— У слове казка пасля «а» якая літара пішацца: «с» ці «з»? — пацікавіўся Паласацік. Ён любіў задаваць пытанні, не даваў сумаваць Жучку...

Падфутболіў!..
Хоць і спадабаўся коціку Жучкоў верш, але ён мусіў зрабіць заўвагу:
— Гэта не апісанне, браток.
— А што? — усклікнуў Жучок...

Спампаваць (doc 232 Kb)

Глядзі таксама: Жучок і Паласацік вучацца і вучаць

Паводле Газеты Слонімскай