05.03.2012
Паважаны настаўнік,
Кампанія «Жывая вясна» запрашае Вас да ўдзелу. Гэты цікавы праект можна ўвесці на ўроках біялогіі ў Вашай школе. «Жывая вясна» падрыхтавала матэрыялы. якія Вы можаце ўжываць: план урока, уступ, прэзентацыя і гульні, каб зрабіць Вашыя ўрокі больш цікавымі. Зарэгіструйцеся на springalive.net, каб атрымаць гэтыя матэрыялы.
Пасля рэгістрацыі Вы зможаце спампоўваць іх і выкарыстоўваць на сваіх уроках. Пасля Вы таксама будзеце забяспечаны друкаванымі матэрыяламі (постэрамі, плакатамі. планамі ўрокаў), якія «Жывая вясна» падрыхтавала на гэты перыяд.
«Жывая вясна» — кампанія па назіранню за птушкамі, у якой прымаюць удзел дзеткі і падлеткі па ўсёй Еўропе.