Дыск з анімацыйным фільмам «Будзьма беларусамі!»

26.03.2012

Пабачыў свет дыск з анімацыйным фільмам «Будзьма беларусамі!», у якім гісторыя нашай вялікай дзяржавы ўклалася ў 5-хвілінную рыфмаваную чытанку з анімацыяй.

Таксама ў склад дыска ўвайшло найлепшае са створанага за 3 гады дзейнасці кампаніі «Будзьма беларусамі!»:

- відэападкасты з беларускімі знакамітасцямі;
- найлепшыя музычныя праекты Беларусі;
- шпалеры і рынгтоны;
- інфармацыя пра кампанію
- і іншыя цікавосткі



Дыск будзе распаўсюджвацца бясплатна на мерапрыемствах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Паводле budzma.org