Конкурс здымкаў ад adukacyja.info

30.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 мая

Каманда сайта adukacyja.info абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму «Адукацыя — стыль жыцця!»

Дасылайце здымкі на электронную скрыню adukacyja@gmail.com і пазначце тэму ліста «Конкурс», сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, а таксама кантактную інфармацыю. Відэа запампоўвайце на youtube, у лісце дасылайце толькі спасылку!

Пераможцы будуць вызначаныя ў розных намінацыях. Наведнікі сайта змогуць удзельнічаць у галасаванні за лепшую працу. Да галасавання на сайце будуць абраныя 10 прац — фіналістаў конкурсу.

Аўтараў найлепшых здымкаў, серыяў здымкаў, калажаў і відэа чакаюць прывабныя ўзнагароды, сярод якіх — удзел у адукацыйным летніку ў Нямеччыне!

Узрост удзельнікаў неабмежаваны.

Апошні тэрмін падачы заявак — 1 мая 2012 г.