«За дахамі места»: поўнаметражныя мультфільмы на фестывалі еўрапейскага кіно

07.05.2012

З нагоды Дня Еўропы ў пятніцу 11 мая ў мінскім кінатэатры «Победа» адкрываецца фестываль еўрапейскага кіно, які ўжо становіцца традыцыяй. Фестываль арганізаваны Прадстаўніцтвам Еўрапейскага Саюза ў Беларусі і амбасадамі краін ЕС.

Праграма ўключае пятнаццаць фільмаў з трынаццаці краін. Паказы пройдуць з 11 па 17 мая. На выходныя дні запланаваныя паказы двух поўнаметражных мультфільмаў для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў. Уваход на ўсе паказы вольны.


Расклад паказаў:

11 мая (пятніца)

18:30 Адкрыццё; Каралева The Queen (Вялікабрытанія)
21:00 Вір Duburys (Літва)

12 мая (субота)

17:20 Вясёлая каза: легенды старой Прагі Kozí príbeh: Pověsti staré Prahy (Чэхія)
19:00 Аднойчы Once (Ірландыя)
21:00 Даражэнькая Darling (Швецыя)

13 мая (нядзеля)

17:20 Прайдзісветы Olsen Banden på de Bonede Gulve (Данія)
19:00 Лавэ Lóve (Славакія)
21:00 Зіма даўжынёю ў год Im Winter ein Jahr (Германія)

14 мая (панядзелак)

19:00 Бяжы, сястра, бяжы Sisko tahtoisin jäädä (Фінляндыя)
21:00 Помста Hævnen (Данія)

15 мая (аўторак)

19:00 Варшава Warszawa (Польшча)
21:00 Хітрык L’Esquive (Францыя)

16 мая (серада)

19:00 Ноч перад іспытамі – сёння Notte prima degli esami – Oggi (Італія)
21:00 Усе песні толькі пра каханне Les Chansons d’Amour (Францыя)

17 мая (чацвер)

19:00 На раздарожжы (Беларусь)

Тэлефоны для даведак: +375 (17) 3286613 (Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі); +375 (17) 2037766 (кінатэатр «Перамога»)

Паводле Блога Інстытута імя Гётэ ў Мінску