Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая 2012 г.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА », клуб ЮНЕСКА «Пошук» Поўстыньскай СШ пры падтрымцы Аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама ў рамках праекта «Пілігрым» ладзяць дзіцячую даследчую экспедыцыю «Сцежка Чарадзея», прымеркаваную да 1150-годдзя Полацка.
У рамках праекта плануецца наведванне гістарычна-культурных аб’ектаў у наваколлі Полацка, экскурсіі, намётавы лагер і адукацыйная праграма па арганізацыі даследчых экспедыцый. Перамяшчэнне паміж гістарычнымі аб’ектамі будзе ажыццяўляцца на аўтобусе.
Удзельнікі праекта пабываюць у старажытных гарадах полацкай зямлі: Мінску, Барысаве, Друцку, Оршы, Віцебску, Полацку, Браславе, Заслаўі, Лагойску. Акрамя таго, у стацыянарным намётавым лагеры на Мёрскіх азёрах будзе праводзіцца навучанне арганізацыі і правядзенню даследчых экспедыцый.
Фота – uladzimer.livejournal.com
Набор удзельнікаў праекту ладзіцца на конкурснай аснове.
Складка на ўдзел: 250.000 рублёў (бацькоўская даплата + транспартныя выдаткі + культурная праграма)
Колькасць удзельнікаў: 22 асобы ва ўзросце 14–18 гадоў
Заяўкі прымаюцца да 31 мая на электронны адрас ksusha-mail_@inbox.ru .
Кантактны тэлефон: +375445746358 (Ігар Міхайлавіч Жыцін)
Анонс праекта + анкета ўдзельніка на belau.info
«Сцежка Чарадзея»: Дзіцячая даследчая экспедыцыя
18.05.2012