Астраномія: Персеіды-2012

08.08.2012

12 – 13 жніўня

Найпрыгажэйшую прыродную з’яву можна будзе ўбачыць 12 і 13 жніўня, менавіта ў гэты час над Зямлёй будзе бачны палёт метэораў Персеідаў. 

 

У гэты час іх колькасць дасягае 100 –110 на гадзіну. Менавіта з-за актыўнасці гэтага патоку прынята лічыць, што асноўны зоркапад у гэтым годзе адбудзецца ў жніўні.

Персеіды — гэта найбольш стабільны, прыгожы і моцны штогадовы метэорны паток, Радыянт (кропка ўяўнага вылету метэораў) якога ляжыць у сузор’і Персея, адсюль і назва патоку. Звычайная колькасць метэораў дасягае 60 у гадзіну.



Як і большасць зорных дажджоў, Персеіды створацца пры праходжанні Зямлі праз шлейф пылавых часціц з хваста каметы.

Найлепш назіраць за зорным дажджом будзе на світанні.

Еўрарадыё