Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня 2012 г.
Конкурс малых грантаў скіраваны на падтрымку грамадзянскіх ініцыятываў і новых праектаў. Заяўкі могуць падаваць зарэгістраваныя і незарэгістраваныя грамадскія інцыятывы з Беларусі.
Прыярытэтныя кірункі:
- падтрымка сацяльна-эканамічных і працоўных правоў грамадзян;
- ахова навакольнага асяроддзя;
- падтрымка грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Форма заяўкі:
1. Назва праекта.
2. Назва ініцыятывы.
3. Кантакт (тэлефон, E-Mail).
4. Працягласць праекта (праект мусіць быць скончаны да 1 студзеня 2013 г.).
5. Кароткае апісанне праекта (не больш за старонку).
6. Мэта праекта і мэтавая група.
7. Апісанне дзейнасці і план мерапрыемстваў.
8. Бюджэт (да 500 долараў).
Заяўкі прымаюцца да 10 верасня 2012 г. на yic.minsk@gmail.com .
Паводле adukacyja.info
Конкурс праектных прапановаў «Падтрымка лакальных ініцыятываў»
22.08.2012



