Заяўкі можна дасылаць да 28 кастрычніка 2012 г. 
Калі вы: 
• умееце прыгожа казаць, 
• не баіцёся думаць нестандартна, 
• смела прымаеце выклікі жыцця 
– скажыце сваё слова падтрымкі прадпрымальніцтву ў Беларусі! 
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 25 гадоў. 
УМОВЫ КОНКУРСУ 
Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін. 
1) Першы этап конкурсу – выступ перад журы. Журы выбірае 10 найлепшых удзельнікаў. 
2) Другі этап конкурсу – размяшчэнне відэазапісаў выступаў на сайце Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. На працягу тыдня канкурсанты будуць ацэньвацца наведнікамі сайта. Пераможцаў вызначаць ц дзвюх намінацыях: «Прафесійны прамоўца» і «Пераможца паводле галасавання гледачоў». 
3) Пераможцы змогуць выступіць на цырымоніі закрыцця Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Мінску ў лістападзе 2012 г. перад вялікай аўдыторыяй і атрымаюць каштоўныя прызы. 
Працы будзе ацэньваць прафесійнае журы. Пераможцы страмаюць запрашэнні на мерапрыемствы тыдня і атрымаюць каштоўныя прызы. 
Усё ахвотныя паўдзельнічаць у конкурсе могуць дасылаць свае заяўкі з тэзісамі выступу па email: info@bel.biz з 1 верасня па 28 кастрычніка 2012 г. 
Паводле week.bel.biz
«Ода прадпрымальніку»: Конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў
11.09.2012


 
 
