Конкурс даследчых прац навучэнцаў па вывучэнні Еўрапейскага Саюза

21.09.2012

Апошні тэрмін падачы прац – 15 лістапада 2012 г.

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»», Еўрапейскі настаўніцкі клуб (Мінск) абвяшчаюць Конкурс даследчых прац школьнікаў і студэнтаў Беларусі па вывучэнні Еўрапейскага Саюза.

Мэта конкурсу: прыцягненне ўвагі школьнікаў і студэнтаў да розных аспектах жыцця і функцыянавання Еўрапейскага Саюза, стымуляванне вывучэння еўрапейскіх нормаў, прынцыпаў і каштоўнасцяў, а таксама павышэнне якасці абмеркавання беларуска-еўрапейскіх узаемадачыненняў.

Удзел у конкурсе: да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца працы, напісаныя школьнікамі ці студэнтамі навучальных устаноў Беларусі. Абавязковай умовай з’яўляецца наяўнасць навуковага кіраўніка. Работы прымаюцца на беларускай або рускай мовах.

Апошні тэрмін падачы прац: 15 лістапада 2012 г.

Працы дасылаюцца на адрас электроннай пошты: nastaunik@gmail.com. Абавязкова пазначце тэму ліста: Конкурс даследчых прац.

Працы будуць ацэньвацца кампетэнтным журы. Рашэнне пра вынікі конкурсу будзе прынята не пазней за 1 снежня 2012 г.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і сертыфікатамі ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»».

З усімі пытаннямі, звязанымі з правіламі правядзення конкурсу і афармленнем конкурсных прац, можна звяртацца на nastaunik@gmail.com і тэлефон +375 17 3354714 (каардынатар Ала Дзяргай).

Сярод прыкладных тэмаў даследчых прац:

- Школьная жыццё і формы самаарганізацыі
- Балонскі працэс, акадэмічныя свабоды і мабільнасць
- Школьныя сайты, сацыяльныя сеткі ды іншыя формы камунікацыі

Іншыя прыкладныя тэмы, патрабаванні да афармлення прац, узор афармлення, звесткі пра арганізатараў ды.г.д. – у Блогу Еўрапейскага настаўніцкага клубу.