Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў
Даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д. Ці часта задумваюцца бацькі пра тое, што дзецям прыйдзецца жыць у свеце камп’ютараў: інтэрнэт, банкаматы, тэрміналы, смартфоны, камп’ютарная дыягностыка – усё гэта ўжо ёсць цяпер. І нашы дзеці павінны быць на «ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы іх у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей будзе зусім іншае. Гэта ўсё адно, што прымусіць нас хадзіць на балі і насіць гарсэты...
Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў docx 105 Kb
Мультымедыйная прэзентацыя да бацькоўскага сходу ppt 3,62 Mb
«Камп’ютар забараніць нельга дазволіць!»
14.10.2012