13.12.2012
Апошні тэрмін прыёму заявак – 15 снежня 2012 г.
Цэнтр супрацы моладзі ў Гдыні (Польшча), разам з гдыньскай гарадской радай, ладзіць навучальныя візіты ды стажы для моладзі – студэнтаў ды прадстаўнікоў грамадскіх арганізацыяў.
Увесну 2013 года навучальны візіт адбудзецца 4–15 сакавіка.
Мэта праекта – паказаць удзельнікам развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі ды інш.
Падрабязная інфармацыя і анкета на сайце CWM.