Фонд імя Стэфана Баторыя: Праграма грантаў для Беларусі

08.02.2013

Заяўкі прымаюцца ўвесь час, разглядаюцца на працягу 3 месяцаў

Мэта праграмы – падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў, прысвечаных стварэнню адкрытага грамадства і падрыхтоўцы дэмакратычных зменаў у Беларусі.

Фонд падтрымлівае праекты, звязаныя з:

• абуджэннем грамадзянскай актыўнасці, развіццём самакіравання і самаарганізацыі (у тым ліку адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы ды моладзевыя ініцыятывы);
• абаронай правоў чалавека, прававой дапамогай, барацьбой з дыскрымінацыяй, пашырэннем цярпімасці;
• правядзеннем незалежных даследаванняў і аналізу;
• пашырэннем доступу да інфармацыі, развіццём традыцыйных і сацыяльных медыяў.
 
Заяўкі прымаюцца ўвесь час і разглядаюцца на працягу 3 месяцаў.
 
Хто можа атрымаць грант

Гранты прызначаны ў першую чаргу беларускай грамадзянскай супольнасці. Гранты могуць таксама атрымаць іншыя асобы, калі запланаваныя імі дзеянні маюць важнае значэнне для мэтаў праграмы.

На які час можа атрымаць грант, якой велічыні і якія выдаткі могуць быць кампенсаваныя грантам

Гранты, як правіла, прызначаюцца на тэрмін да 12 месяцаў і складаюць да 15 000 ?.
У абгрунтаваных выпадках сума гранта і тэрмін яго выкарыстання могуць быць павялічаныя.
 
Грант можа пакрываць усе выдаткі, неабходныя для выканання запланаваных мерапрыемстваў.
 
Як падаць заяўку на грант

Прапанова павінна быць падрыхтавана на беларускай або рускай мове. У заяўцы павінны быць пададзены:

• Інфармацыя аб арганізацыі: назва; кантактныя звесткі; кароткае апісанне арганізацыі (сфера дзейнасці, дасягненні), а таксама пералік праектаў / мерапрыемстваў, здзейсненых на працягу апошніх 24 месяцаў;
• Інфармацыя аб прапанаваным праекце / мерапрыемстве: апісанне дзеянняў з іх абгрунтаваннем (чаму гэта трэба зрабіць); план выканання; падрабязны бюджэт ды іншыя планаваныя крыніцы яго фінансавання (з пазнакай, якія сумы і на што ўжо былі атрыманыя ці чакаюцца); кантакты асобы, адказнай за рэалізацыю.
 
Заяўка павінна быць даслана згодна з прынцыпамі бяспечнай сувязі. Заяўкі, дасланыя незашыфраваным чынам, разглядацца не будуць.
 
Калі прапанова будзе разгледжана

Час разгляду заяўкі складае каля 3 месяцаў.
 
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на адрасы: belarus@batory.org.pl, lbyrski@batory.org.pl . 

Паводле batory.org.pl