3 сакавіка 2013 г.
Давайце ўжо танцаваць, снег тапіць ды вясну чакаць! Не прапусціце выдатны шанец павесяліцца ды беларускім танцам навучыцца! Мора станоўчых эмоцый і ўтульная атмасфера гарантаваныя!
Чакаем усіх: хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць ды зусім не ўмее танцаваць... Узрост значэння не мае (калі Вы ўжо навучыліся хадзіць)!
Сп.Сяргей Выскварка – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў, якіх ён ведае больш за 90. Мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву «Верабейкі» (г. Любань). Пад яго кіраўніцтвам у 2011 адбылася танцавальная школа «Пятровіца» і рэгіянальны фестываль народнай культуры «Пятроўскі фэст».
Музычнае суправаджэнне – В.В.Семашкевіч (г.Любань)
Расклад:
14.00 – 14.30 – размінка і ўводны занятак для пачаткоўцаў
14.30 – 17.00 – танцавальная вечарына з Сяргеем Выскваркам.
Праграма ўдакладняецца.
Ахвяраванні на арганізацыю (квіток): 20 000 б.р. Школьнікам уваход бясплатны!
З сабою прыхапіце зручны абутак, вадзічку каб смагу наталіць, ды добры настрой.
Адрас: вул. К.Лібкнехта 82, будынак школы №60.
Праезд: ад ГЦ «Няміга» на 57 аўтобусе да прыпынку «Школа». Уваход у школьны двор крыху лявей прыпынка.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся на нумар 8 029 8425789 (Настасся).
Да сустрэчы!
Паводле by-ethno Фота – Белсат ТВ
Мінск: Сакавітыя сакавіцкія танцы з Сяргеем Выскваркам!
25.02.2013