12.04.2013
11 красавіка 2013 г. у ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска» прайшла адкрытая навукова-практычная канферэнцыя настаўнікаў «Сучасныя падыходы да павышэння якасці адукацыйнага працэсу».
Да ўдзелу былі запрошаны настаўнікі школ, ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў – з мэтай сістэматызацыі і распаўсюду практычнага досведу і пашырэння кантактаў паміж установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праграму канферэнцыі, спіс выступоўцаў і тэмы дакладаў можна знайсці на сайце гімназіі.