Публічная лекцыя «Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў»

16.04.2013

19 красавіка 2013 г.

Сучасная вышэйшая адукацыя ўжо даўно не замкнёная геаграфічна. Магчымасці знайсці свой шлях ў жыцці, сваю прафесію ці сваю справу шырока выходзяць па-за межы пэўнага горада, краіны. Сістэма вышэйшай адукацыі ў Еўропе робіцца ўсё больш адкрытай і мабільнай. Сучаснаму студэнту даступныя як разнастайнасць розных прафесій, кірункаў дзейнасці і мыслення, так і разнастайнасць форм і спосабаў атрымаць адукацыю.

Але, каб скарыстацца гэтай разнастайнасцю выбару, трэба перш за ўсё пра гэта ведаць.

• У чым прынцыповыя асаблівасці вышэйшай адукацыі ў сучаснай Еўропе і Літве?

• Якія магчымасці адкрывае гэта для беларусаў?


19 красавіка 2013 г. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта і інфармацыйнай падтрымцы «ЕўраБеларусі» ладзіць у Мінску публічную лекцыю «Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў». Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Універсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.

Лекцыя адбудзецца ў канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак а 18.00.

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на англійскай мове.

Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя кірункі, мэта якіх – шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання і магчымасці атрымання стыпендыі.

Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Уваход вольны.

даведацца пра дзейнасць Універсітэта Вітаўта Вялікага можна на сайце www.vdu.lt/en.

Арганізатары запрашаюць журналістаў беларускіх СМІ да супрацоўніцтва. Для акрэдытацыі трэба звязацца з каардынатарам: Галіноўская Юлія, Julia.hurska@gmail.com; +375297422040

Спампаваць інфармацыйны ліст doc 620 Kb