Апошнія тэрміны – 24 мая, 20 чэрвеня 2013 г.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае да ўдзелу ў аднадзённых семінарах «Магчымасці працы з тэмай «Наш сусед Еўрасаюз» у школе: метадычныя асновы».
Семінары адбудуцца ў Мінску 26 мая і 22 чэрвеня 2013 г.
Асноўныя пытанні, якія будуць разглядацца на семінары:
- Стварэнне і функцыянаванне Еўрапейскага саюза
- Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця Еўрапейскага саюза
- Беларусь паміж ЕС і ЕўрАзЭС
- Як зрабіць навучанне эфектыўным і прывабным: метадычныя рэкамендацыі
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэл. +375 29 678 15 04 (Дзяргай Ала Валянцінаўна).
Удзельнікі семінара атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме семінара.
Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца папярэдняя заяўка (да 24 мая на семінар, які адбудзецца ў маі; да 20 чэрвеня на семінар, які адбудзецца ў чэрвені).
Заяўкі прымаюцца на электронны адрас nastaunik@gmail.com. Выдаткі на праезд да Мінска і назад кампенсуюць арганізатары.
у блогу Еўрапейскага Настаўніцкага Клуба
Семінар «Магчымасці працы з тэмай «Наш сусед Еўрасаюз» у школе: метадычныя асновы»
16.05.2013



