Міністэрства адукацыі дало Таварыству беларускай школы афіцыйны адказ на прапановы Нацыянальнага бацькоўскага сходу пры ТБШ наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі.
У адказе зазначана, што прапановы «па магчымасці будуць разгледжаны па выніках маніторынгу прыктыкі прымянення Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».
Нагадаем, што прапановы наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі былі абмеркаваныя і прынятыя на першым за апошнія паўтара дзесяцігоддзя Нацыянальным бацькоўскім сходзе. Бацькі навучэнцаў, якія вучацца або хочуць вучыцца па-беларуску і з гэтай прычыны маюць праблемы, дамагаюцца рэальнага, а не фармальнага забеспячэння права вучыцца па-беларуску на ўсіх ступенях навучання – ад дзіцячага садка да ВНУ.
Міністэрства адукацыі прызнала прапановы Нацыянальнага бацькоўскага сходу вартымі разгляду (тэкст адказу)
09.06.2013