Апошні тэрмін – 25 верасня 2013 г.
Беларускі Калегіум прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
• журналістыка: падставовы курс (новая праграма);
• найноўшая гісторыя (новая праграма);
• філасофія / літаратура (новая праграма).
А таксама журналісцкія практыкумы (сумесна з Беларускай асацыяцыяй журналістаў).
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Сертыфікат Калегіуму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучаньне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 28 кастрычніка 2013 г.
Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2013 г.
Умовы паступлення .
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз kalehium@gmail.com .
Паводле bk.baj.by
Беларускі Калегіум абвяшчае новы набор
12.09.2013