Дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці

17.09.2013

Навучанне з 30 верасня 2013 г.

Правы дзіцяці – сапраўдная каштоўнасць дэмакратычнага грамадства. Яны ўздзейнічаюць на кожны аспект нашага жыцця. У парушэннях правоў дзіцяці хаваюцца карані практычна ўсіх праблем сучаснага свету. Менавіта таму варта надаваць як мага больш увагі вывучэнню правоў дзіцяці ў школе.

У рамках праекта «Пр@вы дзіцяці – з інтэрнэту ў школу» групай беларускіх настаўнікаў падрыхтаваны два дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці: «ВЯЛІКІЯ правы маленькіх дзяцей (актыўныя метады ў прававым выхаванні)» і «Пра што маўчаць нашыя дзеці (гвалт і правы дзіцяці)».

Курсы прызначаны для настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, супрацоўнікаў СПЦ, а таксама студэнтаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, моладзевых лідэраў – усіх, хто хоча цікава і эфектыўна навучаць правам дзіцяці.

Атрыманыя на курсах веды падвысяць якасць прававой адукацыі, дапамогуць выкарыстоўваць больш цікавыя для моладзі метады і падыходы ў вывучэнні правоў дзіцяці, а ў будучыні паспрыяюць дэмакратычным пераменам у нашых краінах.

Навучанне плануем пачаць з 30 верасня 2013 г. на электроннай платформе civicportal.org. Працягласць навучання – 5 – 6 тыдняў. Навучанне бясплатнае, дыстанцыйнае, не патрабуе прысутнасці ў інтэрнэце ў пэўны час. Пры ўмове паспяховага праходжання курсу і выканання фінальнага задвання ўдзельнікі атрымаюць сертыфікат міжнароднага ўзору.

Скарыстайцеся магчымасцю і паўдзельнічайце ў новых курсах па правах дзіцяці!

Заяўкі прымаюцца на epravo2013@gmail.com .

Паводле інфармацыйнага ліста