Апошні тэрмін – 17 кастрычніка 2013 г.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» запрашае да ўдзелу ў семінары «Магчымасці працы з тэмай "Наш сусед Еўрасаюз": метадычныя асновы».
Семінар адбудзецца ў Мінску 19 кастрычніка 2013 года.
Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, валанцёры, студэнты, адукатары, спецыялісты сферы адукацыі, зацікаўленыя ў новых падыходах і метадах працы з названай тэмай.
Меркаваны графік працы:
09:30 – 11:30 1 сесія
11:30 – 11:50 перапынак
11:50 – 13:30 2 сесія
13:30 – 14:10 абед
14:10 – 16:00 3 сесія
Асноўныя пытанні, якія будуць разгледжаны на семінары:
• Гісторыя стварэння і асноўныя прынцыпы функцыянавання ЕС;
• Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця ЕС;
• Метадычныя магчымасці для працы з тэмай «Еўрапейскі Саюз»: прасоўванне атрыманага на
семінары дасведу сярод сваёй мэтавай аўдыторыі.
Удзельнікі семінара атрымаюць камплект метадычных матэрыялаў па тэме семінара.
Абавязковай умовай удзелу з’яўляецца папярэдняя заяўка да 17 кастрычніка 2013 г.
Cпампаваць заяўку
Заяўкі прымаюцца на nastaunik@gmail.com з пазнакай «Заяўка на семінар».
Выдаткі на праезд да Мінска і назад кампенсуюць арганізатары.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз тэл. +375 29124 00 17
Кантактная асоба: Кноцька Таццяна.
Паводле nastaunik-club.info
Семінар «Магчымасці працы з тэмай «Наш сусед Еўрасаюз»: метадычныя асновы»
07.10.2013