Матэматычны конкурс для старшакласнікаў на стыпендыю GS Group

15.10.2013

Апошні тэрмін – 25 кастрычніка 2013 г.

Абвешчаны міжнародны конкурс па матэматыцы для старшакласнікаў з несталічных гарадоў на стыпендыю GS Group.

Школьнікі са сталічных гарадоў часта маюць перавагу перад жыхарамі несталічных рэгіёнаў у сувязі з даступнасцю больш якаснай адукацыі і шырокім наборам магчымасцяў для паступлення ў вядучыя ВНУ краіны. Пры гэтым вучні з несталічных гарадоў не менш таленавітыя і працавітыя. Таму GS Group заснавала адмысловы конкурс, прымаць удзел у якім могуць толькі жыхары несталічных рэгіёнаў Расіі і замежных краін.

Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 9 – 11-х класаў (за выключэннем жыхароў сталічных гарадоў).

Арганізатар – холдынг GS Group ў супрацы з Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам, Расійскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя А.І. Герцэна, Санкт-Пецярбургскім гарадскім Палацам творчасці моладзі, Фізіка-матэматычным ліцэем Расіі – школай № 239 г. Санкт-Пецярбурга (Расія).

Этапы правядзення конкурсу:

• I завочны інтэрнэт-тур: 7 верасня – 25 кастрычніка 2013 г. У ІІ тур выходзяць 1000 найлепшых удзельнікаў I тура.

• II завочны інтэрнэт-тур: 30 кастрычніка – 13 лістапада 2013 г. У фінальны тур выходзяць 40 найлепшых удзельнікаў II тура.

• III вочны тур: 7 – 8 снежня 2013 г.

Месца правядзення вочнага туру – інавацыйны цэнтр «тэхнаполіс GS», горад Гусеў (Расія, Калінінградская вобласць). Усім удзельнікам III туру і іх суправаджаючым аплочваецца дарога.

Усім удзельнікам III тура будуць уручаны ганаровыя граматы.

Па выніках конкурсу будуць абраныя дзесяць пераможцаў, якія атрымаюць прызы ад GS Group.

• Вучні 9 і 10 класаў: ноўтбук Apple MacBook Air і сертыфікат на ўсталяванне камплекта спадарожнікавага тэлебачання «Трыкалор ТБ».

• Вучні 11 класаў: гадавая імянная стыпендыя GS Group (пры ўмове паступлення ў ВНУ на спецыяльнасці, запатрабаваныя ў тэхнаполісе GS). Памер штомесячнай стыпендыі, якая выплачваецца з верасня 2014 г. па май 2015 г., – 7000 рублёў.

на math.gs-group.com