Словы Сержука
Дзе пушчы і балоты,
Між елак і бяроз,
На іртах па сумётах
Шыбуе Дзед Мароз.
Зіхцяцца, як карункі,
Сняжынкі ў барадзе,
А ў торбе – падарункі
Дзіцячай грамадзе.
I радасна на свяце,
I весела – да слёз! –
Калі у цёплай хаце
Гасцюе Дзед Мароз.
Выконвае Адась Матафонаў
Спампаваць (mp3 1 Mb)