Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту (частка)

Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту / уклад. Р. І. Шастак. Мастак А. А. Карповіч. – Мн. : «Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў», 2013. – 304 с.: іл.

У гэтай чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, прыгаворкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і рускія народныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

Фальклорныя пярліны пераказалі такія майстры слова як Якуб Колас, Уладзімір Сіўчыкаў, Уладзімір Ягоўдзік і Алесь Якімовіч, а сярод арыгінальных твораў – тэксты Рыгора Барадуліна, Дануты Бі

чэль-Загнеіавай, Пятра Васючэнкі, Леаніда Дранько-Майсюка, Галіны Каржанеўскай, Вацлава Ластоўскага, Івана Муравейкі, Максіма Танка, Алеся Пісьмянкова, Андрэя Хадановіча, Станіслава Шушкевіча.

Чытачоў найперш павінны зацікавіць такія легенды як «Зямля», «Адкуль каза», «Мядзведзь», казкі «Кот Максім», «Зайкіна хатка», «Як кот звяроў напалохаў» і іншыя.

Укладальнікам тома выступіла Раіса Шастак, а аздобіла яго сваімі малюнкамі мастачка Алена Карповіч.

Адрасуецца яна дзеткам дашкольнага ўзросту, іх бацькам, бабулям і дзядулям, выхавацелям дзіцячых садоў, можа быць карыснай настаўнікам, выкладчыкам і навучэнцам педагагічных каледжаў.

Змест + вершы, апавяданні, казкі, легенды, гульні doc 146 Kb