Актыўная ацэнка: Пастаноўка мэты ўрока

Мэта ўрока мае сэнс толькі тады, калі яна робіцца мэтай вучня. 
На ўроку матэматыкі вучні сваімі словамі адказваюць на пытанне «Для чаго я буду гэта вучыць?».  Такім чынам, яны фармулююць для сябе мэту.
Добра сфармуляваная мэта мае выразныя крытэрыі дасягнення, якія настаўнік агалошвае на пачатку ўрока.
Напрыканцы ўрока дзеці правяраюць, ці была дасягнута мэта.
На відэа фрагмент урока Кацярыны Ветравай, СШ№17, г. Барысава.