Мяне заўсёды бянтэжыць чуць, што «Беларусь — маленькая краіна». Людзі, якія кажуць так — азіяты па сваёй свядомасці. Бо параўноўваюць яны нас не інакш як з Расіяй. Але ж мы ведаем, што Еўропа сканчаецца ў Оршы (ну мааааксімум — у Смаленску) ;)
Каб унесці для сябе пэўнасць, я вырашыў раскласці па палічках плошчы еўрапейскіх краін адносна Беларусі. Такім чынам.
З 43 еўрапейскіх краін Беларусь (207,56 тыс. км2) паводле плошчы займае 12 (!) месца.
Большыя за нас: Украіна (603,6), Францыя (547,03), Іспанія (504,7), Швецыя (449,9), Германія (357,02), Фінляндыя (337,03), Нарвегія (324,2), Польшча (312,6), Італія (301,2).
Супастаўныя з намі: Вялікабрытанія (244,8), Румынія (237,5).
Меншыя за нас: Грэцыя (131,9), Балгарыя (110,910).
Удвая меншыя за нас: Ісландыя (103,0), Венгрыя ( 93,03), Партугалія (92,3), Сербія (88,3), Аўстрыя (83,8), Чэхія (78,8).
Утрая меншыя за нас: Ірландыя (70,2), Літва (65,2), Латвія (64,5), Харватыя (56,5).
У чатыры разы меншыя за нас: Боснія і Герцагавіна (51,1), Славакія (48,8), Эстонія (45,2), Данія (43,09).
У пяць разоў меншыя за нас: Нідэрланды (41,5), Швейцарыя (41,2).
У шэсць разоў меншыя за нас: Малдова (33,8), Бельгія (30,5).
У сем разоў меншая за нас: Албанія (28,7).
У восем разоў меншая за нас: Македонія (25,3).
У дзесяць разоў меншая за нас: Славенія (20,2).
У чатырнаццаць разоў меншая за нас: Чарнагорыя (14,02).
У 82 разы меншы за нас: Люксембург (2,5).
У 442 разы меншая за нас: Андора (0,468).
У 655 разоў меншая за нас: Мальта (0,316).
У 1293 разы меншы за нас: Ліхтэнштэйн (0, 160).
У 3450 разоў меншае за нас: Сан-Марына (0,060).
У 106 000 разоў меншае за нас: Манака (0,00195).
У 470 000 разоў меншы за нас: Ватыкан (0,00044).
Дарэчы, у свеце Беларусь займае 84-е месца з 235.
Глеб Лабадзенка, labadzenka.by